Дэпутаты Валыні па прыкладзе сваіх калег з Вярхоўнай рады, якія ўтварылі міжфракцыйнае дэпутацкае аб’яднанне ў падтрымку незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі, утвораць сваю фракцыю, каб падтрымліваць актывістаў на рэгіянальным узроўні. Дэпутат Валынскай абласной рады, лідар дэпутацкай групы «Палессе» Ігар Гузь кажа, што праца па стварэнні структуры ўжо пачалася, але зацягнуцца можа да пачатку верасня:

– Думаю, што да верасня мы нешта ў гэтым плане зладзім – не толькі з дэпутатамі, бо ёсць людзі, якім лёс беларусаў неабыякавы. Сярод народных дэпутатаў у парламенце ёсць сябры партыі «За Украіну» – ведаю, што Вячаслаў Кірыленка добра да гэтага адносіцца – ініцыятар гэтай тэмы Андрэй Парубееў, мой калега, якому Беларусь неабыякавая. Мы будзем трымаць з імі кантакт.

Валынь аказвае моцную падтрымку для беларускіх грамадскіх актывістаў, але як лічаць самі партнёры – патэнцыял супрацоўніцтва можа быць большы. У прыватнасці, у жніўні чакаецца пасяджэнне дзеячоў Валыні-Брэстчыны.

АУДІО

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.


Попередня новинаУ Волинській обласній державній телерадіокомпанії процвітає цензура? + Документ Наступна новинаНа ремонт спортивного залу Смідинської школи виділять півтора мільйона гривень