Пытанні пашырэння супрацоўніцтва паміж Брэстчынай і Валынню, а таксама ў межах транспамежнага рэгіёна Брэст-Люблін-Луцк, будуць у бліжэйшы час абмяроўкавацца на сустрэчы грамадскіх арганізацый у Луцку. Ініцыятары сустрэчы лічаць, што трэба выпрацоўваць агульную стратэгію ўзаемадзеяння ў памежных рэгіёнах.

Дэпутат Валынскай абласной Рады Ігар Гузь адзначае, што на дадзены момант такое супрацоўніцтва праходзіць з цяжкасцямі. Прычына – адсутнасць у гэтым працэсе грамадзянскай супольнасці:

– Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый абмяркуюць, у чым канкрэтна Валынь можа дапамагчы ўкраінцам на Брэстчыне – у эканамічным і выдавецкім планах, у моладзевым кантэксце, у супрацоўніцтве на лініі Брэст-Люблін-Луцк, і г.д. Гэта значыць, мы хочам узняць увесь пакет пытанняў па супрацоўніцтве ўкраінцаў Брэстчыны і Валыні.

Ініцыятыву з украінскага боку падтрымліваюць дэпутаты абласной рады, прадстаўнікі Нацыянальнага альянсу і партыі «За Украіну». З беларускага боку – «Украінскі дом» і рэгіянальныя актывісты. На іх думку, асабліва важным выглядае беларуска-ўкраінскае транспамежнае супрацоўніцтва ў святле апошніх падзей у Беларусі.

АУДІО

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.


Попередня новина«Всяка тримає свій ум голова...» Наступна новинаУ Волинській обласній державній телерадіокомпанії процвітає цензура? + Документ